У справе забойства Нямцова новы фігурант


Следства высветліла асобу чалавека па мянушцы «Руслік», які па сведчаннях Заўра Дадаева, узброіў удзельнікаў нападу на палітыка і абяцаў заплаціць 5 мільёнаў расейскіх рублёў. Пра гэта паведамляе «Коммерсантъ» са спасылкай на крыніцы блізкія да праваахоўных органаў.

Пакуль ён не аб’яўлены ў вышук: следчыя збіраюць іншыя доказы яго магчымай датычнасці да забойства. Вядома, што патэнцыйны замоўца таксама з Чачэніі.

Руслік ужо фігураваў у паказаннях Дадаева. Ён распавядаў, што выпадкова пазнаёміўся з ім у Маскве.

Чытайце таксама >>>>>> «У ФСБ не маглі не ведаць». Забойства Барыса Нямцова – вачыма паліцыянта

Нямцова застрэлілі 27 лютага каля Крамля. Па справе забойства палітыка затрыманыя пяць чачэнцаў. 16 сакавіка ўсім ім прадявілі абвінавачванні.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў