У справе «Белага легіёну» з’явіўся новы затрыманы


У аўторак 28 сакавіка КДБ затрымаў 27-га меркаванага фігуранта справы «Белага легіёну» – 25-гадовага навуковага супрацоўніка Нацыянальнага гістарычнага музею Аляксандра Зімніцкага.

Маці Аляксандра, якая жыве ў Докшыцкім раёне, распавяла, што падчас ператрусу ў сына забралі пнеўматычны пісталет, які ў яго быў даўно. Пакуль што мужчыну затрымалі на тры дні.

Яшчэ ўчора 28 сакавіка ў КДБ паведамлялі, што абвінавачанне затрыманым не выставілі. Дзмітрый Пабяржын сказаў, што 29 сакавіка можа зʼявіцца інфармацыя пра выстаўленне абвінавачання.

Паводле старшыні рады «Бацькаўшчыны» Ніны Шыдлоўскай, на 29 сакавіка ў КДБ для ўдзелу ў следчых дзеяннях выклікалі адвакатаў шэрагу затрыманых.

Дагэтуль арыштаваных за «падрыхтоўку масавых беспарадкаў» было 26 асобаў.

Больш па тэме>>>

ДР belsat.eu паводле svaboda.org

Глядзі таксама
Каментары