У спадзяванні на крэдыт ад МВФ


Беларусь усё ж спадзяецца атрымаць крэдытад МВФ. Перамовы пра пазыку з Міжнародным валютным фондам афіцыйны Менск мае распачаць праз два гады.

Міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч выказаў спадзяванне, што ў 2020 годзе выкананне пяцігадовай праграмы развіцця краіны прывядзе да структурных пераўтварэнняў у эканоміцы і гэта дазволіць разлічваць на поспех падчас перамоваў, паведамляе Рэйтэр.

«Перспектыва (новая праграма з МВФ) ёсць. Да гэтага пытання трэба вярнуцца ў 2020 годзе», – адзначыў агенцыі Максім Ермаловіч.

Апошнія перамовы з МВФ перапыніліся летам мінулага году. Беларусь тады жадала атрымаць крэдыт у памеры 3 мільярды долараў. Мінулы крэдыт, які Менск атрымаў ад МВФ, у 2009-2010 гадах у памеры 3.5 мільярды долараў ЗША.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў