У снежні колькасць расейцаў у беларускіх санаторыях знізілася ўдвая


Грамадзянам суседняй краіны аказалася нявыгадна плаціць доларамі і еўра, як таго пажадалі беларускія санаторыі.

Расейскі тураператар па вонкавым турызме «Мультитур» падвёў вынікі 2014 года. У адмысловым паведамленні гаворыцца, што ў снежні турыстычная плынь у беларускія санаторыі зменшылася ў два разы. Прычынай магло стаць тое, што санаторыі пачалі фіксаваць цэны ў еўра і доларах. Але ўвогуле колькасць расейскіх турыстаў у Беларусі ў мінулым годзе павялічылася на 22 %.

Таксама павялічыўся попыт і на экскурсійныя туры ў нашу краіну: на 22 %. Для параўнання: попыт на туры ў краіны Балтыі знізіўся на 60 %.

НМ, belsat.eu, паводле tourprom.ru

Стужка навінаў