У СНД Беларусь самая папулярная сярод расейскіх турыстаў


Паводле travel.ru, расейцы прыязджаюць у нашую краіну на 4–5 дзён і пакідаюць толькі ў гатэлях каля $ 280–350.

Рэйтынг складзены на падставе звестак з зарэзерваваных гатэляў у краінах СНД. Пяцёрку самых папулярных краінаў ачольвае Беларусь, на якую прыпадае 37 % усіх паездак. Ва Украіну ездзіць 22 % расейцаў ад усіх паездак у краіны СНД, у Казахстан – 16 %, Азербайджан – 9 %, Арменію – 7 %.

Паводле інфармацыі расейскага парталу, у 2015 годзе колькасць паездак грамадзянаў Расеі ў Беларусь вырасла на 60 %. Расейскія турысты падарожнічаюць у Беларусь у гэтым годзе ў сярэднім на 4,5 дні і трацяць на пражыванне ў гатэлях $ 70 на суткі.

Варта адзначыць, што возера Нарач у рэйтынгу самых папулярных курортаў у СНД займае другое месца. У першую пяцёрку самых папулярных курортаў СНД ўвайшлі возера Ісык-Куль (Кыргызстан), Баравое (Казахстан), Набрань (Азербайджан) і Севан (Арменія). Travel.ru штомесяц наведваюць 2 млн чалавек.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары