У Смаргонскім раёне трое дзяцей і жанчына атрымалі апёкі пасля выбуху газавага балону


МНС перадае, што газавы балон абʼёмам 25 літраў выбухнуў падчас адпачынку кампаніі на беразе возера каля вёскі Белая Залескага сельсавету.

Здарэнне мела месца 10 ліпеня ўвечары. Апёкі атрымалі 29-гадовая жанчына, ейны 6-гадовы сын і дзве дзяўчынкі 13 і 15 гадоў.

Стан пацярпелых ацэньваюць як цяжкі. Прычына выбуху высвятляецца.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары