У Смалявіцкім раёне «замініравалі» дзіцячы садок


88 дзяцей эвакуявалі праз пагрозу выбуху. Здарэнне адбылося 26 траўня ў пасёлку Зялёны бор.

Паведамленне пра закладзенае выбуховае прыстасаванне паступіла ў МНС. Эвакуацыю дзяцей правялі педагогі навучальнай установы. На месца прыбылі спецыялісты і абследавалі тэрыторыю, але бомбу не знайшлі.

Пра лёс тэлефоннага тэрарыста, пакуль не паведамляецца.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў