У Смалявіцкім раёне няпоўнагадовыя разграмілі прыпынак грамадскага транспарту


Супраць сямі навучэнцаў розных навучальных устаноў раёну распачалі крымінальную справу аб групавым хуліганстве падлеткаў.

Старэйшы з фігурантаў – 17-гадовы ліцэіст, самая малодшая – 14-гадовая вучаніца 8 класа.

Паводле следства, 18 лютага некалькі кампаніяў падлеткаў прыйшлі на прыпынак пасля вясковай дыскатэкі. Чакаючы аўтобус, няпоўнагадовыя наўмысна рукамі і нагамі пашкодзілі 16 панэляў павільёна прыпынку. Іншая група падлеткаў здымала відэа на мабільны тэлефон. Пасля ўсе яны раз’ехаліся па дамах.

На наступны дзень пашкоджанні на прыпынку заўважыў супрацоўнік дарожнай службы і паведаміў у міліцыю. Праваахоўнікі знайшлі парушальнікаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў