У Слуцкім раёне тры асобы атруціліся, выпіўшы невядомае рэчыва


У Слуцкі РАУС з раённай больніцы паступіла інфармацыя пра трох асобаў, якія атруціліся.

Увечары 24 сакавіка памёр дастаўлены 67-гадовы мужчына, раніцай наступнага дня памерла 61-гадовая дзяўчына, а раніцай 26 сакавіка памерла 55-гадовая жанчына, паведамляе прадстаўнік УУС Менскага аблвыканкаму.

Усе трое працавалі на сартаванні бытавога смецця на гарадской звалцы, што знаходзіцца побач з вёскай Лесішча Слуцкага раёну. Падчас сартавання смецця мужчына знайшоў паўтаралітровую бутэльку з невядомай вадкасцю, і, вырашыўшы, што ў ёй спірт, утраіх яе распілі. Пасля працы мужчына і жанчыны разышліся па дамах.

Рэшткі невядомай вадкасці знайшлі і накіравалі на даследаванне. Вядзецца праверка.

НМ, belsat.eu, фотаздымак stop-nepey.ru

Стужка навінаў