Паводле папярэдняй версіі кухаркі слуцкай кавярні атруціліся чадным газам.
Трагедыя адбылася ў кавярні на вуліцы Серпухаўскай. Дзве жанчыны, якія жылі насупраць установы, гатавалі ежу для таварыскай бяседы, установу зачынілі для старонніх наведнікаў. Целы выявіла цырульніца, сяброўка адной з загінулых. Яна працавала побач.
Учора ўвечары ў кавярні правялі следчы эксперымент.
Цяпер кавярню, што адчынілася ў снежні 2015 года, апячаталі.
Юлія Ганчарова, прадстаўніца Следчага камітэту заявіла пра ўзбуджэнне крымінальнай справы:
«Вывучаем тэхнічную дакументацыю, якую мы забралі, дапытваем сведкаў. Крымінальная справа ўзбуджаная паводле факту службовага занядбання, што стала прычынай смерці двух чалавек».
27 студзеня менавіта чадны газ забіў шэсць асобаў у Барысаве. Гэтую версію напярэдадні пацвердзіў старшыня Следчага камітэту Іван Наскевіч:
«На падставе нашых даручэнняў адпаведныя ведамствы прынялі рашэнне аб праверцы аналагічных газавых калонак па ўсёй краіне».
У адной з ахвяраў слуцкай трагедыі двое дзяцей засталіся сіротамі, другая жанчына тыдзень таму засялілася ва ўласную кватэру.
ДД