У Слоніме паставяць помнік Льву Сапегу

photo

5 лютага ў Слонімскім цэнтры культуры адбылася імпрэза з нагоды адкрыцця года культуры ў Беларусі.

У вечарыне ўзялі ўдзел лепшыя мастацкія калектывы Слонімшчыны. Свята адкрыў кіраўнік Слонімскага райвыканкаму Алег Таргонскі. Падчас сваёй святочнай прамовы кіраўнік раёну паведаміў, што сёлета, дзякуючы намаганням жыхароў Слоніму і мясцовых уладаў зʼявіцца помнік былому слонімскаму старосце, канцлеру Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу (1557-1633).

Нагадаем, пры Льву Сапегу Слонім стаў культурным, прамысловым і палітычным цэнтрам. Побач з замкам на беразе Шчары канцлер Сапега ўзвёў мураваны палац, дзе са студзеня 1597 года праходзілі генеральныя сеймікі Вялікага княства Літоўскага. У слонімскім замку знаходзілася бібліятэка, архіў, творы мастацтва. Леў Сапега добраўпарадкаваў у Слоніме вуліцы, масты, дарогі. Ён адкрыў новыя кірмашы, прамысловыя мануфактуры, будаваў адміністратыўныя і гаспадарчыя будынкі.

Праект помніка (скульптар Іван Міско)

ЮВ, belsat.eu, паводле racyja.com

Глядзі таксама
Каментары