У Славакіі цягнік сутыкнуўся з грузавіком. Дзясяткі пацярпелых


Аўта нечакана выехала на чыгуначны пераезд падчас набліжэння цягніка. Грузавік адкінула ў бок на некалькі метраў.

Машыніст у цяжкім стане. 35 пасажыраў атрымалі розныя траўмы, у тым ліку пераломы канечнасцяў і страсанне мозгу. Пацярпелі і дзве асобы, якія знаходзіліся ў кабіне грузавіка.

Прычына аварыі высвятляецца. Пераезд абсталяваны неабходнай светлавой і гукавой сігналізацыяй. У крыві кіроўцы грузавіка не выяўлена слядоў алкаголю або наркатычных рэчываў. Чыгуначныя зносіны паміж Чэхіяй і Славакіяй часова прыпынены.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў