У Славакіі разбіўся ўкраінскі верталёт. Ёсць ахвяры


Фота dnpr.com.ua

Украінскі грамадзянскі верталёт разбіўся на ўсходзе Славакіі – загінулі шэсць чалавек, паведаміў міністр унутраных спраў Украіны Роберт Калінак.

Аварыя адбылася каля мяжы з Украінай, цытуюць украінскага міністра навінныя агенцтвы.

Больш падрабязнасцяў пакуль не апублікавалі, падае bbc.com.

У міністэрстве замежных спраў Украіны паведамілі, што правяраюць гэтую інфармацыю і чакаюць дадзеных ад амбасады Украіны ў Славакіі.

Магчыма, што верталёт разбіўся яшчэ ў сераду, паколькі ў паветраную прастору Славакіі ён увайшоў менавіта пазаўчора, аднак месца крушэння было выяўлена толькі сёння, інфармуе korrespondent.net.

31 кастрычніка ў Егіпце разбіўся расейскі пасажырскі самалёт з 224 асобамі на борце. Эксперты мяркуюць, што ў самалёце магла выбухнуць бомба.

МЯ, паводле Бі-Бі-Сі, korrespondent.net

Глядзі таксама
Каментары