У Сірыі збілі расейскі штурмавік Су-25


На поўначы Сірыі каля гораду Ідліб знішчаны расейскі баявы самалёт Су-25. Гэтая тэрыторыя кантралюецца сірыйскімі паўстанцамі.

Як паведамляе Сірыйскі цэнтр назірання за правамі чалавека, пілот здолеў катапультавацца і быў узяты ў палон. Па іншых дадзеных – пілот загінуў.

На відэароліках, размешчаных у сасцетках, паказаны, як сцвярджаецца, момант удару па самалёце. На іншых відэазапісах бачныя падпаленыя абломкі на зямлі з чырвонай зоркай на крыле, якія топчуць паўстанцы.

Паводле інфармацыі Sky News Arabia, самалёт быў збіты ракетай класа «зямля-паветра».

ІІ, belsat.eu, паводле Бі-бі-сі

Фота – ArmsOfWar.ru

Стужка навінаў