У Сірыі загінуў журналіст RT Arabic


Халед аль Хатыб

Журналіст Халед аль Хатыб, які супрацоўнічаў з RT Arabic, загінуў пад ракетным абстрэлам баевікоў «Ісламскага дзяржавы» у сірыйскай правінцыі Хомс. Разам з ім быў аператар Муутаз Якуб – ён атрымаў раненні і быў дастаўлены ў шпіталь.

Аль Хатыб пачаў супрацоўнічаць з RT зусім нядаўна. Пра гэта паведаміла кіраўнік тэлеканалу RT Arabic Майя Манна. У сваіх рэпартажах ён асвятляў баі ўрадавых сіл.

«Гэтай раніцай ён накіроўваўся разам з салдатамі сірыйскай арміі ў гарадок Сухна, там цяпер ідуць жорсткія баі за вызваленне гораду. Дык вось, па дарозе ў прыгарадзе Хомса на канвой напалі баевікі ІД», – распавяла яна, паведамляе RT.

Паводле яе слоў, акрамя аль Хатыб таксама загінуў сірыйскі вайсковец, яшчэ трое, уключаючы аператара, былі параненыя.

Аль Хатыб было 25 гадоў, ён вучыўся ва ўніверсітэце Дамаска. За шэсць гадзін да гібелі ён паведаміў у Facebook, што адпраўляецца ў горад Эс-Сухна.

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары