У Сірыі загінуў расейскі афіцэр


У Сірыі 3 траўня загінуў капітан расейскага войска, ураджэнец Бірабіджану Яўген Канстанцінаў. Яго пахавалі 7 траўня ў Навасібірску.

Пра гэта паведамляе партал «Горад на Бире» са спасылкай на ветэранскую арганізацыю «Баявое братэрства».

Паведамляецца, што Канстанцінава накіравалі ў спецыяльную камандзіроўку ў Сірыю для дапамогі войскам Башара Асада ў якасці «ваеннага саветніка». Афіцэр загінуў падчас «жорсткага бою». Паводле ветэранскай арганізацыі, Канстанцінаў убачыў, што ягоны таварыш – таксама ваенны саветнік – атрымаў раненне і ня можа адбіцца ад тэрарыстаў. Тады Канстанцінаў кінуўся яму на дапамогу, але атрымаў 6 кулявых раненняў. Што стала з ягоным таварышам пры гэтым не ўдакладняецца.

Пасмяротна Канстанцінава прадставілі да ордэну Мужнасці.

Паводле афіцыйных звестак, падчас расейскай ваеннай аперацыі ў Сірыі загінулі больш за 30 расейскіх ваенных. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, рэальныя баявыя страты Расеі значна большыя.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў