У Сірыі можа з’явіцца завод па зборы МАЗаў


Міністэрства прамысловасці Сірыі абмеркавала з дэлегацыяй кампаніі МАЗ магчымасці будаўніцтва заводу па зборы грузавікоў у Сірыі.

Міністр прамысловасці Сірыі Мухамед Юсеф падкрэсліў, што сірыйскі ўрад надае вялікую ўвагу развіццю супрацы з Беларуссю ў галінах эканоміцы, прамысловасці і тэхналогіяў, а таксама стварэнню сумесных праектаў, у прыватнасці па вытворчасці грузавікоў, аўтобусаў, трактароў і электрапрыбораў.

Як на МАЗе крэатыўна «падымаюць» заробак

У сваю чаргу Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Беларусі ў Сірыі Аляксандр Панамароў заявіў пра жаданне Беларусі ўзмацняць стасункі з Сірыяй на ўсіх узроўнях.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА, фотаздымак з сайту МАЗу

Стужка навінаў