У Сірыі бамбілі авіябазу


У ноч на 9 красавіка на ваенны аэрадром у сірыйскай правінцыі Хомс была здзейснена ракетная атака.

Паводле інфармацыйнай агенцыі SANA, аэрадром быў атакаваны некалькімі ракетамі, спрацавалі сістэмы сірыйскай супрацьпаветранай абароны, якія ў сваю чаргу выпусцілі каля васьмі ракет. Ёсць інфармацыя пра пацярпелых і загінулых, іх колькасць высвятляецца.

Таксама SANA апублікавала відэа ракетнага ўдару. На ім бачна, як у небе пралятае ракета, пасля чаго чуваць гук удару.

У сірыйскіх СМІ паведамляецца, што гэтая атака магла быць здзейсненая войскамі ЗША, у адказ на хімічную атаку ў горадзе Дума. У сваю чаргу Пентагон запэўнівае, што ЗША не мае дачынення да атакі на вайсковы аэрадром.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў