У Сімферопалі паліцыя разагнала мітынг «Падмануты Крым»


Паліцыя Сімферопалю разагнала мітынг «Падмануты Крым», паведаміў арганізатар акцыі Ілля Бальшадвораў. Паводле яго, акцыя была ўзгодненая.

Бальшадвораў паведаміў, што акцыя «Падмануты Крым» была ўзгодненая з уладамі Сімферопалю і гарадской паліцыяй. Ён атрымаў ад мясцовых уладаў ліст з прапановай перанесці мітынг у іншае месца, якое не было заяўленае ў просьбе аб правядзенні акцыі. Арганізатары мітынгу пагадзіліся на правядзенне акцыі па іншым адрасе.

«Праз некалькі дзён пасля гэтага сталі распаўсюджвацца чуткі, нам патэлефанавалі з адміністрацыі і хутка-хутка зачыталі ліст аб тым, што яны нібыта не ўзгадняюць акцыі ў сувязі з тым, што мы не пагадзіліся на новае месца», – распавёў Бальшадвораў расейскаму тэлеканалу «Дождь».

Паводле ягоных слоў, калі ўдзельнікі мітынгу сабраліся на акцыю, на месца яе правядзення прыйшлі паліцыянты і паказалі копію ліста адміністрацыі Сімферопалю з адмовай праводзіць мітынг. Бальшадвораў сказаў, што працаўніца гарадской адміністрацыі, якая таксама прыбыла, адмовілася паказаць арыгінал ліста, сказаўшы, што пакінула яго ў сваім кабінеце.[/vc_column_text][vc_column_text][/vc_column_text][vc_column_text]Пасля гэтага паліцыя затрымала Бальшадворава, яшчэ аднаго арганізатара мітынгу і адну ўдзельніцу акцыі. На арганізатараў мітынгу завялі адміністратыўную справу аб правядзенні незаконнай акцыі. Бальшадвораў сцвярджае, што акцыя не была праведзеная, бо яе ўдзельнікі не разгортвалі транспарантаў, не праводзілі агітацыі і не раздавалі ўлётак. Удзельніцу акцыі паліцыянты адпусцілі без складання пратаколу.

Усяго на мітынгу прысутнічалі каля 200 чалавек, 50 з якіх вялі размовы з паліцыяй, сказаў арганізатар мітынгу.

Бальшадвораў распавёў, што акцыя называлася «Падмануты Крым» праз тое, што кіраўнік рэспублікі Сяргей Аксёнаў і мясцовыя чыноўнікі «падманваюць і сваймі непрафесійнымі дзеяннямі даводзяць народ да такой акцыі». Ён заявіў, што расейскія ўлады выдзяляюць Крыму «фінансаванне, якое не асвойваецца, а раскрадаецца».

У прэс-службе МУС Расеі атрымаць каментар не ўдалося.

МЯ, паводле tvrain.ru

Стужка навінаў