У Швецыі кот вярнуўся да гаспадара праз 9 гадоў


Кот з гораду Шэлефтэо сышоў з хаты ў 2008-м.

Гаспадар ката Джэк Норхейм, які тады быў яшчэ падлеткам, вырашыў, што Эрнст загінуў. Пазней Джэк пераехаў у Нарвегію, дзе ажаніўся, у яго нарадзіўся сын. Нядаўна ўжо 26-гадовы Норхейм вярнуўся на радзіму, дзе яго адшукалі супрацоўнікі прытулку для жывёлінаў з навіной, што знайшлі яго ката.

Апазнаць Эрнста атрымалася дзякуючы мікрачыпу.

«Я смяяўся і плакаў. Гэта абсалютна немагчыма, але Эрнст вярнуўся праз дзевяць гадоў», – кажа Норхейм.

Высветлілася, што ката з вуліцы падабрала пара ў сталым веку, якая жыла ў ваколіцах. Калі пенсіянеры памерлі, кот трапіў у прытулак, паведамляюць са спасылкай на SVT «Беларускія навіны».

ДД

Стужка навінаў