У Швецыі адкрыўся першы ў свеце цэнтр дапамогі мужчынам, якіх згвалцілі


Шпіталь «Södersjukhuset» у Стакгольме адкрыў цэнтр экстранай дапамогі мужчынам, якія сталі ахвярамі сексуальнага гвалту. Медычная ўстанова сцвярджае, што такі цэнтр стаў першым у свеце.

Адкрыццё цэнтру стала часткай праграмы дзеля аказання роўных медычных магчымасцяў пацыентам рознага полу, інфармуе interfax.by са спасылкай на thelocal.se.

У «Södersjukhuset», які ёсць найбуйнейшым у Скандынавіі шпіталем па ліку спецыялістаў неадкладнай дапамогі, ужо існуе кругласутачны цэнтр дапамогі згвалчаным жанчынам. У цэнтр штогод звяртаецца каля 600-700 чалавек.

У той жа час медыкі заявілі, што мужчыны таксама пакутуюць ад сексуальнай агрэсіі, аднак раней ім не было куды звярнуцца.

Паведамляецца, што новы цэнтр будзе кругласутачным і бясплатным.

У 2014 годзе ў Швецыі зарэгістравалі 370 выпадкаў сексуальнага гвалту над мужчынамі. У той жа час праваабаронцы лічаць, што рэальная лічба можа быць значна вышэй, бо не ўсе мужчыны адважваюцца прызнацца, што іх згвалцілі.

Грамадзянскія актывісты мяркуюць, што цэнтр прыцягне ўвагу да праблемы і развее перадузятасць, што скарга на згвалтаванне не адпавядае паняццю «мужчынскага паводзінаў».

МЯ, паводле interfax.by[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў