У Швейцарыі ўпершыню за 80 гадоў вынайшлі новы сорт шакаладу. Ён ружовага колеру


Швейцарскія шакалацье святкуюць вынаходніцтва новага сорту шакаладу. Цяпер да натуральных цёмнага, малочнага і белага дадаўся яшчэ і ружовы, але вынаходнік у Цюрыху лічыць за лепшае назваць яго «рубінавым».

Папярэдні прарыў у шакаладнай вытворчасці адбыўся ажно 80 гадоў таму. Вытворца «Nestle» пачаў выпускаць пліткі белага шакаладу. З той пары свет ведаў толькі тры натуральныя смакі шакаладу: горкі, малочны і белы.

Чацвёрты натуральны смак прэзентавалі толькі ў гэты аўторак, 5 верасня, у Шанхаі.

Распрацоўкі новага сорту трывалі амаль дзесяць гадоў. «Бары Калебаут», фірма-вытворца з Цюрыху, тэставалі для сваёй вытворчасці асаблівы сорт зярнят какавы, якія маюць натуральны складнік ружовага колеру і растуць на Беразе Слановай Косці, у Эквадоры і Бразіліі.

Дэгустатары кажуць, што рубінавы шакалад мае асаблівы, не падобны да звыклага смак: «не горкі,  не малочны і не салодкі, але нешта паміж ягадным і садавінавым, з мяккім водарам».

На сайце кампаніі паведамляецца, што перад афіцыйнай прэзентацыяй вытворцы правялі маркетынгавы аналіз у Вялікай Брытаніі, ЗША, Кітаі і Японіі, ці будзе мець попыт шакалад ружовага колеру. Апынулася, што чалавецтву даўно не хапала разнастайнасці ў шакаладным свеце і рубінавую навінку, хутчэй за ўсё, чакае папулярнасць у розных катэгорыях коштаў.

ВЧ, belsat.eu паводле Bloomberg.com

Стужка навінаў