У Швейцарыі 17-гадовы хлопец з сякераю параніў 8 асобаў


Плошча ў мястэчку Флумс . Фота: Associated Press

17-гадовага грамадзяніна Латвіі затрымала паліцыя па падазрэнні ў нападзе з сякераю ў мястэчку Флумс на паўночным усходзе Швейцарыі. Ад нападу пацярпелі 8 асобаў, некаторыя знаходзяцца ў цяжкім стане.

Напады былі здзейсненыя ў некалькіх месцах гарадку ўвечары ў нядзелю. Па звестках швейцарскай паліцыі, сярод пацярпелых апынулася сям’я з немаўлём. Злачынца напаў на пару ў цэнтральным парку, дзіця выпала з вазку, але нападнік яго не чапаў.

Злачынца перамяшчаўся спачатку на скрадзеным аўто, потым разбіў яго і працягнуў свае атакі пешшу.

Паліцыя падстрэліла нападніка каля аўтазаправачнай станцыі, дзе ён паспеў атакаваць яшчэ двух матацыклістаў. Ён быў дастаўлены ў шпіталь, а потым арыштаваны. Затрыманым апынуўся 17-гадовы хлопец з Латвіі, які жыў у Флумсе і навучаўся ў прафесійнай школе.

ВЧ, belsat.eu паводле apnews.com

 

Глядзі таксама
Каментары