У Швейцарыі сутыкнуліся пасажырскія цягнікі. 49 пацярпелых


Адзін з цягнікоў затармазіў і ў яго на вялікай хуткасці ўрэзаўся іншы цягнік, які ішоў з Цюрыху, паведамляе мясцовая газета «20 Minuten». У выніку цюрыхскі цягнік сышоў з рэек. Агулам цягнікамі падарожнічала каля ста асобаў, 49 з іх параненыя.

На месца здарэння сцягнутыя медыцынскія брыгады і ратавальнікі. Пакуль прычына аварыі не ўстаноўлена.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў