У шведскім Гётеборге прайшоў марш неанацыстаў, паліцыя затрымалі дзясяткі чалавек


Дзясяткі людзей былі затрыманыя ў суботу падчас маршу крайняга правага крыла Паўночнага руху супраціву (NMR) ў шведскім горадзе Гётеборг.

Актывісты NMR прытрымліваюцца ідэалогіі нацыянал-сацыялізму і выступаюць за абʼяднанне ўсёй Скандынавіі. Падчас маршу, у якім удзельнічалі да 800 чалавек, адбыліся сутычкі паміж правымі радыкаламі, антыфашыстамі і супрацоўнікамі паліцыі.

Шведская паліцыя заяўляе, што па меншай меры 30 чалавек былі затрыманыя, а адзін паліцыянт атрымаў лёгкае раненне.

Напярэдадні маршу паліцыя правяла затрымання радыкалаў у Гётеборгу ды іншых гарадах Швецыі.

 

ІІ, belsat.eu; паводле Reuters. Фота –svt.se

Стужка навінаў