У штаце Нью-Ёрк адсвяткавалі беларускае Купалле


У ноч з 24 на 25 чэрвеня амерыканскія беларусы адзначылі Купалле.

Падрыхтоўкай і арганізацыяй святкавання займаліся сябры Беларуска-амерыканскага Згуртавання «Пагоня». Шмат хто з гасцей прыехаў на Купалле ўпершыню, а некаторыя прывезлі з сабой і маленькіх дзяцей.

Валянціна Якімовіч, якая брала актыўны ўдзел у арганізацыі імпрэзы, патлумачыла значэнні купальскіх сімвалаў і спеваў, каб кожны лепш зразумеў сэнс гэтага свята і гульняў вакол вогнішча.

Агульнаабраныя Купаліш і Купалінка распалілі вогнішча і распачалі імпрэзу. Адным з найбольш захапляльных рытуалаў, безумоўна, былі скокі праз вогнішча. Арганізатары падтрыхтавалі адмысловы напой, які варыўся са шматлікіх зёлак і мёду, – крупнік.

Нашыя суайчынникі, якія сабраліся на святкаванне, упэўненыя, што праз падтрымку беларускіх традыцыяў адбываецца і пашырэнне ведаў пра нашую родную краіну, як і гуртаванне беларусаў замежжа.

Глядзіце таксама:

Серж Трэгубовіч, belsat.eu

Стужка навінаў