У сеціве зʼявілася інтэрактыўная мапа, якая паказвае асаблівасці назваў у розных рэгіёнах Беларусі


Блогер Ігар Трафімовіч змясціў у інтэрнэце інтэрактыўную мапу, дзякуючы якой, да прыкладу, можна праверыць: дзе ў Беларусі найбольш селішчаў, назвы якіх заканчваюцца на -ішкі альбо -чы.

Мапа створаная на беларускай і ангельскай мовах. Расейскія літары «щ», «и» аўтаматычна пераўтвараюцца ўва «ў» ды «і».

Каб праверыць, да прыкладу, дзе ў Беларусі найбольш селішчаў, назвы якіх заканчваюцца на -ішкі, варта ўпісаць гэтую частку ў адмысловае жоўтае поле. Мапа пакажа, як часта назва з такім элементам сустракаецца на гэтай тэрыторыі: чым цямнейшы колер, тым часцей сустракаецца.

Гэтак мапа паказвае, што вёскі, назвы якіх заканчваюцца на -ішкі, сустракаюцца амаль выключна па паўночным захадзе Беларусі ўздоўж мяжы з Літвою.[/vc_column_text][vc_single_image image=”82545″ img_size=”large”][vc_column_text]Селішчы, назвы якіх заканчваюцца на -чы, можна сустрэць па ўсёй Беларусі, але найбольш іх на Палессі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”82549″ img_size=”large”][vc_column_text]На мапе можна праверыць назвы не толькі паводле канчаткаў, але і паводле паўтаральных элементаў у любым месцы слова: чы- – гэта пачатак, -чы – канец слова, чы – у любым месцы, -чы/-шы – «чы» альбо «шы» у канцы назвы.

Клікнуўшы кропку на мапе, можна пабачыць усе назвы з шуканаю часткаю на гэтай тэрыторыі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”82553″ img_size=”large”][vc_column_text]МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў