У сецiве з'явiлася фота магчымага нападнiка на начны клуб у Стамбулу


Паліцыя Турцыі апублікавала відэа і фатаграфіі чалавека, які, па іх дадзеных, зʼяўляецца нападнікам на людзей у начным клубе Стамбулу. У МУС Турцыi не ўдакладнілі, дзе і калі былі знятыя гэтыя кадры.

Таксама сталі вядомыя і некаторыя падрабязнасці нападу на начны клуб. Паведамляецца, што злаўмыснiк прыехаў да клубу на таксі, а затым дастаў аўтамат з багажніка машыны. Ён забіў паліцэйскага і турагента, што стаялі на ўваходзе, і зайшоў у будынак. Ўнутры клуба ў той момант знаходзілася па меншай меры 400 чалавек.

Нападнiк вёў стральбу на працягу сямі хвілін i выпусціў больш за сотню патронаў. Затым, як паведамляе крынiца у паліцыі, ён пераапрануўся і згубіўся ў натоўпе.

Паліцыя сцвярджае, што нападнiк мог быць грамадзянiнам Узбекістана або Кыргызстана.

Зараз улады Турцыi спрабуюць зразумець, ці звязаная асоба, якая напала на клуб з тымі, хто зладзіў стральбу і выбух у аэрапорце імя Атацюрка ў ліпені прошлага года.

Экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць і за страляніну ў начным клубе. Лічыцца, што за ліпеньскім нападам таксама стаіць IД.

ВД, паводле bbc.com

 

Стужка навінаў