У сеціве апублікавалі відэа з галаграмай голага IVANʼа

video

Удзельнік «Еўрабачання» ад Беларусі паказаў свой конкурсны нумар.

Што праўда, ані голы азадак, ані неблагі вакал спевака не даюць нагодаў марыць пра поспех. Букмекеры змясцілі беларуса на 31-ае месца з 42-х удзельнікаў конкурсу.

Нагадаем, што нумар IVANʼa сёлета выклікаў шэраг спрэчак: менеджары спевака анансавалі, што на сцэне ён будзе голым і з ваўкамі. Але ўжо пасля першай рэпетыцыі высветлілася, што на сцэне спявак будзе апрануты, голай жа будзе толькі яго галаграма.

7 траўня стала вядома, што ў спевака вываліўся (увага!) малочны зуб. Паставіць імплантант стаматолагі не могуць, бо на яго месцы пачне расці іншы зуб. У выніку спявак выйдзе на сцэну без пярэдняга зубу.

ЮВ,
belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары