У Сербіі трэці дзень запар ідзе снег. Вышыня сумётаў дасягае 4-х метраў


У краіне ўведзены чырвоны ўзровень небяспекі, паведамляе ТАСС.

Больш за сотню населеных пунктаў у горных раёнах краіны апынуліся адрэзаныя ад свету. Адтуль эвакуявалі больш за сотню чалавек.

Самая нізкая тэмпература, зафіксаваная ў Сербіі 8 студзеня склала -27 градусаў. Снегапады ў шэрагу рэгіёнаў доўжацца трэція суткі. Вышыня гурбаў месцамі дасягае чатырох метраў. Раней снежная бура заблакавала на Пэштэрскім плато больш за дзесяць тысяч чалавек. У аўтааварыях па ўсёй краіне пацярпелі дзясяткі асобаў.

«Тэлебачанне і радыё Сербіі» паведамляе, што ў шэрагу рэгіёнаў адключылася электрычнасць. Энергетыкі абяцаюць у бліжэйшы час вярнуць энергазабеспячэнне.

ЮВ, belsat.eu, паводле ТАСС

Стужка навінаў