У Сербіі прайшлі традыцыйныя гусіныя баі


Сербскія гусі пабіліся «сценка на сценку». Абаронцы правоў жывёлаў выступаюць супраць такога спорту, а яго прыхільнікі кажуць пра прыродныя інстынкты.

У сербскім горадзе Мокрын, што знаходзіцца ў 120 кіламетрах ад Белграда, прайшлі штогадовыя, ужо 29-я гусіныя баі.

Падзея збірае гледачоў з Сербіі, Румыніі і Вугоршчыны. Але абаронцы правоў жывёлаў патрабуюць забараніць яе адпаведным законам. Арганізатары ж спасылаюцца на законы прыроды.

«Мы запрашалі некалькі разоў прадстаўнікоў абаронцаў жывёлаў, каб яны пабачылі, што гэта чысты прыродны інстынкт. Мы не прымушаем іх змагацца, яны проста самі б’юцца, як і любыя іншыя жывёлы – ільвы ці мядзведзі – каб прыцягнуць увагу самак», – кажа адзін з арганізатараў Жывіца Тэржыч.

Горад Мокрын прымае каля 2000 тысяч гусакоў. Сёлетнім пераможцам стаў гусак Маргіратэс з суседняй вёскі.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў