У сераду пачынаецца «Менскі дыялог». Форум наведае Лукашэнка і Макей


Заўтра, 23 траўня, у беларускай сталіцы распачнецца форум «Менскі дыялог» – міжнародная экспертная канферэнцыя, у якой прыме ўдзел Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Макей.

Пляцоўка будзе працаваць тры дні. У першы дзень на форуме выступіць кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей, на другі дзень – Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго ў канферэнцыі прымуць удзел шэраг аўтарытэтных экспертаў, палітыкаў і чыноўнікаў з усёй Еўропы. Сярод іх – генсек АБСЭ Томас Гремінгер, намеснік памочніка генеральнага сакратара NATO Джэймс Апатурай, дарадца прэзідэнта РФ Сяргей Глаз’еў, прадстаўнік Еўрапейскай службы вонкавых дзеянняў Дзірк Шубель.

Тэма канферэнцыі – бяспека і супраца ва Ўсходняй Еўропе. З праграмай можна азнаёмицца тут.

«Белсат» будзе асвятляць форум «Менскі дыялог», сачыце за нашымі навінамі!

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў