У Сьера-Леоне ў выніку апоўзня загінулі больш за 400 чалавек


Апоўзні ў сталіцы Сьера-Леоне Фрытаўне забралі жыцці больш за 400 чалавек. З іх, па меншай меры, 109 дзяцей. Пра гэта паведамляе ЮНІСЕФ.

Яшчэ 600 зніклі без вестак.

Выратавальныя службы працягваюць пошукі людзей пад пластамі бруду і абломкамі разбураных дамоў. Іх працу ўскладняюць дажджы.

У ЮНІСЕФ называюць «беспрэцэдэнтнымі» маштабы разбурэнняў Фрытаўна, выкліканых апоўзнямі і паводкам.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў