У сейме Польшчы сустрэліся з беларускай апазіцыяй і медыямі


На паседжанні камісіі замежных справаў выступаюць прадстаўнікі беларускай апазіцыі і медыяў, у тым дырэктар нашага каналу Агнешка Рамашэўская – Гузы, якая звярнула ўвагу на рэпрэсіі ў дачыненні журналістаў Белсату. Сустрэча прысвечаная масавым рэпрэсіяў палітычных актывістаў, журналістаў і шараговых грамадзянаў у Беларусі.

«Лукашэнка, як змяя ў Раі можа спакусіць польскія ўлады яблыкам і яны адмовяцца ад вартасцяў, за якія мы разам змагаліся, за нашую і вашую свабоду» – сказаў паэт і палітык Уладзімір Някляеў.

Падчас сустрэчы закраналася пытанне неакрэсленага фінансавага становішча тэлеканалу «Белсат» і радыё «Рацыя».

Дэпутатка беларускага парламенту ад Ганна Канапацкая сказала, што адчувае прэсінг у парламенце, як адна з двух апазіцыйных дэпутатаў. Пры гэтым ейную працу асвятляюць выключна ў незалежныя медыях, дзяржаўная ж – ігнаруюць.

Па выніках паседжання адзінагалосна была прынятая рэзалюцыя, у якой польскі сейм заклікае спыніць рэпрэсіі ў Беларусі і адзіным шляхам называе дыялог паміж уладамі і апазіцыяй.

Таксама ў сустрэчы ўдзельнічалі праваабаронца Алесь Бяляцкі, намеснік старшыні БНФ Аляксандр Стральцоў, лідар сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Ірына Вештард, Зміцер Бандарэнка з «Еўрапейскай Беларусі», кіраўнік «Беларускага дому» у Варшаве Алесь Зарэмбюк,  лідарка «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч, дэпутатка беларускага парламенту Ганна Канапацкая ды рэдактар Хартыіʼ97 Наталля Радзіна, першая намесніца старшыні Руху “За Свабоду” Галіна Скараход.

Чытайце таксама:

ЯБ/ВШ, belsat.eu

Стужка навінаў