У Саудаўскай Аравіі арыштавалі 11 прынцаў


Прынц аль-Валід бін Талал

Паліцыя Саудаўскай Аравіі арыштавала 11 прынцаў, а таксама чатырох дзеючых і дзясяткі былым міністраў.

Пра гэта паведамляе «Аль-Арабія» са спасылкай на неназваныя крыніцы.

Сярод арыштаваных – прынц аль-Валід бін Талал, адзін з самых багатых людзей у свеце. Яго багацце ацэньваецца прыкладна ў $ 17 млрд. Як паведамляе «The New York Times», бін Талал з’яўляецца акцыянерам «Twitter», «Citygroup» і «21st Century Fox». Ён вёў свой бізнес з Білам Гейтсам, Рупэртам Мэрдакам і Майклам Блумбергам.

Прынцы і міністры арыштаваныя паводле рашэння антыкарупцыйнага камітэту, нядаўна створанага ў Саудаўскай Аравіі. «Bloomberg» адзначае, што кароль Салман такім чынам ліквідуе магчымыя перашкоды для ўзыходжання на трон яго сына.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Meduza, фотаздымак Hamad I Mohammed/ Forum

Стужка навінаў