У Санкт-Пецярбургу ў адным з гостэлаў знайшлі цела беларуса


Мужчына ляжаў на ложку. На ім зафіксавалі гематомы і сінякі, раны выяўленыя на руках і твары.

Як паведамляе «5 канал», паведамленне пра цела паступіла ў паліцыю 27 студзеня. У адным з пакояў гостэлу «Нэльсан» знайшлі цела невядомага грамадзяніна. Загінулым аказаўся 42-гадовы беларус.

Труп перадалі ў морг для правядзення судмедэкспертызы. Следства праводзіць праверку. Будзе высветлена, хто мог нанесці пашкоджанні і ці хтосьці наведваў мужчыну ў гатэлі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў