У Санкт-Пецярбургу пратэставалі супраць «мосту Кадырава»


Жыхары расейскага гораду нязгодныя з рэкамендацыяй Тапанімічнай камісіі прысвоіць мосту імя першага кіраўніка Чачэніі Ахмата Кадырава.

Яны выйшлі на мітынг, каб выразіць сваю пазіцыю. Мерапрыемства было санкцыянаванае. Паводле арганізатараў, сабралася да 1000 асобаў, у той час як паліцыя кажа пра 350 удзельнікаў.

На акцыі сярод іншых выступаў вядомы расейскі апазіцыянер Ілля Яшын. Ён назваў «ганьбай» рашэнне Тапанімічнай камісіі. Удзельнікі мітынгу перыядычна выкрыквалі лозунг «Не мосту Кадырава!» Паралельна арганізатары акцыі заклікалі ставіць подпісы пад петыцыяй супраць наймення мосту імем Кадырава.

30 траўня камісія рэкамендавала губернатару назваць мост у Краснасельскім раёне гораду ў гонар першага прэзідэнта Чачэніі.

НМ, belsat.eu, паводле РБК, фотаздымкі ТАСС

Стужка навінаў