У самалёце «EgyptAir» перад крушэннем павысілася тэмпература ў кабіне


Сігнал аб павышэнні тэмпературы ў кабіне пілотаў паступалі цягам трох хвілінаў перад тым, як ён знік з радараў.

Пра гэта сведчыць расшыфроўка электронных паведамленняў, апублікаваная егіпецкай газетай «Al Ahram».

У першых двух паведамленнях гаворыцца пра штатную працу рухавікоў судна. Пазней паступіла інфармацыя пра павышэнне тэмпературы каля акна другога пілота.

З чым магло быць звязана павышэнне тэмпературы ў кабіне пілотаў, «Al Ahram» не паведамляе.

Лайнер кампаніі «EgyptAir» рэйсам з Парыжу ў Каір адарваўся ад паласы лётнішча Шарль дэ Голь 19 траўня аб 11:20 мясцовага часу. Праз 3 гадзіны самалёт пакінуў паветраную прастору Еўропы ды апошні раз выйшаў на сувязь з дыспетчарамі, яшчэ праз 4 хвіліны наземныя службы страцілі кантакт з бортам. Пазней стала вядома, што самалёт з 66 чалавекамі на борце, упаў у Міжземнае мора.

Егіпецкія судмедэксперты сцвярджаюць, што самалёт з 66 пасажырамі на борце разбіўся ў выніку выбуху, аднак бартавыя самапісцы, расшыфроўка якіх можа дапамагчы ўсталяваць прычыны крушэння, пакуль невыяўлены.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў