У Салігорску згарэў склад «Беларуськалію»


У выніку пажару знішчаны склад, пашкоджаная канвеерная стужка ды металёвыя канструкцыі будынку.

Першапачаткова пра здарэнне паведамілі карыстальнікі сацсетак.

У МНС пацвярджаюць, што ноччу 22 траўня паведамленне пра пажар складу N 6 грануляванага канцэнтрату і перагрузачнага вузла на прампляцоўцы 1-га рудаўпраўлення «Беларуськалію».

У пажару знішчаны склад, пашкоджаныя 80 метраў канвеернай стужкі ды дэфармаваныя металёвыя канструкцыі перагрузачнага вузла. Тэхналагічны працэс спынены. Пацярпелых няма. Прычына здарэння высвятляецца.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА, фотаздымкі з сацыяльных сетак

Стужка навінаў