У салігорскім шпіталі гарэла смецце. Пацыентаў эвакуявалі


Увечары пятніцы на шостым паверсе аддзялення пульманалогіі Салігорскай цэнтральнай раённай больніцы з’явіўся дым.

Пажарныя высветлілі, што загаранне адбылося ў падвале, дым падняўся на 6-ы паверх па вентыляцыі. Працаўнікі МНС лічаць, што прычынаю пажару мог быць недакурак, які нехта кінуў у вентыляцыйную шахту: на 6-м паверсе некаторыя элементы вентыляцыі дэмантаваныя, бо там ідзе рамонт. У падвале ж знаходзілася шмат смецця, якое лёгка загараецца – паперы і анучы.

У падвале Салігорскай ЦРБ. Фота – МНС

Прыбылыя на месца здарэння ратаўнікі эвакуявалі з будынку 299 чалавек.

Пажар хутка згасілі. Паводле прэсавай службы Міністэрства па надзвычайных справаў, пацярпелых няма.

ДД

Стужка навінаў