У Рызе прайшоў марш легіёнаў СС

video

У шэсці да Помніка Свабоды ўзялі ўдзел каля 1000 асобаў, а пікеты антыфашыстаў сабралі ўсяго некалькі дзясяткаў. 

Падчас традыцыйнага дня памяці легіянераў у Рызе быў затрыманы былы пазаштатны журналіст «Russia today» Грэм Філіпс (вядомы сваймі рэпартажамі з Данбасу). Афіцыйныя асобы і мясцовыя ўлады не прымалі ўдзел у шэсці легіянераў СС.

Дзень памяці латышскіх легіянераў у 1952 годзе пачалі адзначаць сябры арганізацыі ветэранаў «Daugavas Vanagi» ў Лондане. З канца васьмідзесятых гадоў XX стагоддзя шэсці пачалі праводзіць і ў Латвіі. У 90-х гадах яны падтрымліваліся афіцыйнымі асобамі. Напрыклад, у 1997 годзе ў іх бралі ўдзел дэпутаты Сейма і камандуючы Нацыянальнымі ўзброенымі сіламі Латвіі.

ЮВ, belsat.eu, паводле delfi.lt

Глядзі таксама
Каментары