У Рызе адбыўся пікет супраць уцекачоў


На акцыю прыйшло каля 200 асобаў. Людзі, якія сабраліся каля Помніка Свабоды ў Рызе пратэставалі супраць масавай міграцыі з краінаў Блізкага Усходу ды Афрыкі. Некаторыя патрабавалі распусціць латвійскі Сейм і прапаноўвалі выйсці з Еўразвязу, паведамляе leta.lv.

Паводле інфармацыйнага агенцтват LTV, пікетоўцы стварылі сімвалічны ланцуг са сцягоў краінаў Балтыі.

Фота: leta.lv

[/vc_column_text][vc_column_text]У ноч на суботу ў Латвію прыбылі першыя ўцекачы з Сірыі і Эрытрэі – шэсць чалавек.

ЮВ, belsat.eu, паводле leta.lv, ltv.lsm.lv

Стужка навінаў