У Рыа страцілі ключы ад алімпійскага стадыёна. Прыйшлося выламаць замок

video

Перад пачаткам Алімпіяды згубіўся ключ на стадыён. Фота twitter.com/tariqpanja

У Рыа-дэ-Жанейра нейкім чынам страцілі ключы ад аднаго з двух уваходаў у алімпійскі стадыён «Эжэннян» (Engenhão).

Пра гэта распавяла рэпарцёрка «Бі-Бі-Сі» Джулія Карнейра. Фанатам, якія жадалі трапіць унутр праз усходнія брамы, давялося больш за дзве гадзіны стаяць у чарзе. Пасля гэтага іх адправілі да іншага ўваходу.

Пазней каля ўсходняй брамы зʼявіліся мужчыны са шрубарэзам (Карнейра сцвярджае, што гэта былі пажарнікі). Яны рассеклі замок, які блакаваў уваход.

Афіцыйная цырымонія адкрыцця Алімпіяды пачнецца ўночы з 5-га на 6-га жніўня а 01:00 паводле менскага часу.

Раней беларускія спартоўцы, якіх размясцілі ў алімпійскай вёсцы ў Рыа-дэ-Жанэйра, скардзіліся на адсутнасць у нумарах гарачай вады і непрыбраныя пакоі.

МЯ, паводле meduza.io

Глядзі таксама
Каментары