У Рыа афіцыйна стартавала Алімпіяда-2016: якая каманда самая вялікая і хто самы малады на Гульнях?


У Рыа-дэ-Жанейра афіцыйна стартавалі ХХХІ Алімпійскія гульні. Выканаўца абавязкаў прэзідэнта Бразіліі Мішэль Тэмер абвясціў Гульні адкрытымі.

Старшыня Міжнароднага алімпійскага камітэту Бразіліі Карлас Нузман сказаў у сваім выступе, што Рыа ганарыцца званнем «алімпійскай сталіцы».

Падчас цырымоніі на стадыён унеслі і паднялі Алімпійскі сцяг і зайгралі Алімпійскі гімн. Пасля зачыталі алімпійскія прысягі.

Алімпійскі факел занёс на стадыён бразільскі тэнісіст, экс-першая ракетка свету Густава Куэртэн, а сам алімпійскі агонь запаліў марафонец Дэ Ліма. Напярэдадні чакалі, што легендарны бразільскі футбаліст Пеле запаліць агонь на стадыёне, але ў сувязі з дрэнным здароўем ён наагул не прыняў удзел у цырымоніі.

Арганізатары кажуць, што за цырымоніяй ва ўсім свеце назіралі каля 3 млрд тэлегледачоў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”264525″ img_size=”large”][vc_column_text]Зборная Беларусі на адкрыцці Алімпіяды ў Бразіліі ў футболках з беларускім арнаментам. Фота Reuters

[/vc_column_text][vc_column_text]

Шоу рыхтавалі цягам 5 гадоў, але ашчаджалі

Пачалося шоу з гімна Бразіліі. Пасля на сцэне ўдзельнікі цырымоніі ўзнавілі кароткую гісторыі краіны. Пасля тэатральнага шоу адбыўся традыцыйны «Парад нацый» (праход усіх каманд).

Згодна з традыцыяй, першай прайшла зборная Грэцыі, дзе нарадзіліся Алімпійскія гульні, апошнімі былі гаспадары Алімпіяды – бразільцы.[/vc_column_text][vc_column_text]

Сцяганосцам зборнай Беларусі быў на цырымоніі адкрыцця Васіль Кірыенка, які раней грэбліва выказваўся пра беларускую мову. Гэта выклікала неадназначную рэакцыю ў беларускім грамадстве.

Першапачаткова было абвешчана, што сцяганосцам падчас адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра будзе алімпійскі чэмпіён 2012 года стралок Сяргей Мартынаў, аднак пазней Міжнародны алімпійскі камітэт вырашыў, што сцяганосцам мусіць быць дзейcны спартовец, бо Мартынаў прыехаў на Алімпіяду ўжо як трэнер.

[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Шоу рыхтавалі блізу 5 гадоў – у ім прынялі ўдзел 300 танцораў і 5 тыс. валанцёраў. Па словах арганізатараў, на цырымоніі адкрыцця выкарыстоўвалі 12 тыс. касцюмаў.

Пастаноўшчык шоу кінарэжысёр Фернанду Мейрэліш назваў яго «сціплым». Ён дадаў, што цырымонія «недзе ў 10 разоў» таннейшая за папярэднюю цырымонію ў Лондане.

Алімпіяда і праблемы

Арганізатары не маглі дазволіць вялікія выдаткі, зважаючы на складаную эканамічную і палітычную сітуацыю ў краіне,

Нават за некалькі гадзін да афіцыйнага адкрыцця сотні людзей выйшлі на дэманстрацыю ў Рыа-дэ-Жанейра ў знак пратэсту супраць велізарных выдаткаў на правядзенне спаборніцтваў.

Перад пачаткам Алімпіяды Бразілію скалануў шэраг праблем: вірус Зіка, палітычны крызіс і фінанасавыя цяжкасці ў краіне.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]

Упершыню ў гісторыі ёсць каманда ўцекачоў

У Алімпіядзе-2016 бяруць удзел 207 зборных (206 нацыянальных каманд і зборная ўцекачоў), якія будуць спаборнічаць у 28 відах спорту. Каманда ўцекачоў будзе спаборнічаць пад Алімпійскіх сцягам. У яе ўваходзяць 10 спартоўцаў: пяцёра з Паўднёвага Судану, па два з Сірыі і Конга ды адзін з Эфіопіі.

207 алімпійскіх каманд – рэкорд для спаборніцтваў. У цэлым гэта 10,5 тыс. спартоўцаў.

Упершыню ў Алімпійскіх гульнях удзельнічаюць нацыянальныя зборныя Косава і Паўднёвага Судана.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]

Найбольшая і найменшая каманды

Найбольшай камандай зʼяўляецца зборная ЗША – у ёй 554 атлеты. Найменшае прадстаўніцтва ў астраўной дзяржавы Тувалу – адзін бягун на дыстанцыі 100 м.

Самым маладым удзельнікам гульняў стане 13-гадовая плыўчыха з Непалу Гаўрыка Сінга.

Фармальна гэта 31-ыя Алімпійскія гульні ў гісторыі, аднак фактычна – 28-я. Бо Алімпіяды ў 1916, 1940 і 1944 гадах не праводзіліся праз сусветныя войны.

Упершыню Гульні праходзяць у Паўднёвай Амерыцы. Яны працягнуцца да 21 жніўня.

МЯ, паводле bbc.com

Стужка навінаў