У Румыніі таксама хочуць рэферэндум. За вяртанне да манархіі


Румынская Нацыянальна хрысціянска-дэмакратычная сялянская партыя выступіла з ініцыятывай аб правядзенні рэферэндуму дзеля змены Канстытуцыі і вяртання да манархіі.

Такую ініцыятыву агучыў лідар партыі Віктар Чорбя (Victor Ciorbea).

«Ва ўмовах цяперашняга палітычнага, маральнага і адміністрацыйнага хаосу ў Румыніі ўсё больш грамадзянаў краіны лічаць лепшым выхадам з сітуацыі вяртанне да манархічнай формы праўлення. Таму нашая партыя ініцыюе збор подпісаў за правядзенне нацыянальнага рэферэндуму ў гэтым пытанні», – заявіў Чорбя.

[vc_single_image image=”346767″ img_size=”large”]

У сваю чаргу прэзідэнт Румыніі Траян Бэсэску (Traian Băsescu), які прысутнічаў на надзвычайным з’ездзе партыі, заявіў, што не бачыць ніякіх перашкодаў для правядзення рэферэндуму па канстытуцыйнай рэформе.

Аднак, па словах кіраўніка дзяржавы, рэферэндуму павінна папярэднічаць шырокае публічнае абмеркаванне.

Апошні румынскі кароль Міхай І адрокся ад трону ў 1947 годзе. Паводле апошніх сацыялагічных апытанняў, крыху больш за 30% грамадзянаў Румыніі гатовыя прагаласаваць за вяртанне да манархіі, у той час як 47,3% выказаліся супраць. Астатнія румыны яшчэ не вызначыліся з палітычным выбарам.

18 верасня 2014 года жыхары Шатландыі правялі рэферэндум аб незалежнасці ад Вялікай Брытаніі. Большасць шатландцаў выказалася супраць незалежнасці. У Іспаніі каталонцы вырашаць 9 кастрычніка на рэферэндуме, ці патрэбная ім незалежнасць.

МЯ, belsat.eu, паводле ukrinform.ua, pravda.com.ua

Стужка навінаў