У Румыніі ад урагану загінулі 8 асобаў. Непагадзь рухаецца ў наш бок


Хуткасць ветру падчас урагану ў Румыніі дасягала 100 км/г. Хоць гэта менш, чым хуткасць стыхіі, што апошнім часам напаткала ЗША і сумежныя выспы, у Румыніі паваленыя дрэвы і рэкламныя шчыты, сарваныя дахі дамоў, пашкоджаныя лініі электраперадач і каналы водазабеспячэння.

Найбольшыя страты непагадзь нанесла ў Тымішаара, трэцім па велічыні горадзе Румыніі – менавіта там пацярпела больш за ўсё людзей.

Загінулі 8 асобаў. Яшчэ 67 чалавек атрымалі розныя траўмы. Сярод дзясяткаў пацярпелых – 6 дзяцей.

Экстранныя службы Румыніі заклікаюць жыхароў не выходзіць на вуліцу. Мэр Тымішаара адзначыў, што ўлады горада не былі гатовая да такога надворʼя.

«Нас ніхто не папярэджваў, што нас чакае такое. Прагноз надворʼя абяцаў толькі дождж», – распавёў ён у інтэрвʼю румынскаму тэлеканалу Digi 24.

Паводле прагнозаў, ураган рухаецца ў бок Украіны.

Надворʼе не цешыць і Беларусь. Сіноптыкі абвясцілі памаранчавы ўзровень небяспекі праз моцны вецер. Сёння па краіне чакаюцца дажджы ды навальніцы, даволі нізкія тэмпературы.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў