У РФ паліцыя затрымала мужчын, якія віталі Мядзведзева з плакатамі «Грошай няма, трымаемся»


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”279911″ img_size=”large”][vc_column_text]У Бураціі Дзмітрыя Мядзведзева віталі з плакатамі, якія мелі алюзіі на ягоныя ранейшыя словы. Фота arigus-tv.ru[/vc_column_text][vc_column_text]У Бураціі паліцыянты затрымалі двух маладых людзей з плакатамі «Грошай няма, трымаемся. Настрой дрэнны» і «Пайшоў з школы ў бізнес. Прагарэў. Дзякуй» ля будынку Бурацкага дзяржаўнага ўніверсітэту ва Улад-Удэ, куды прыехаў прэмʼер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў.

Маладыя людзі з плакатамі стаялі на адлегласці трох метраў адзін ад аднаго. Відавочца распавёў, што спачатку іх павялі за агароджу, а потым затрымалі паліцыянты.[/vc_column_text][vc_single_image image=”279907″ img_size=”large”][vc_column_text]Фота arigus-tv.ru[/vc_column_text][vc_column_text]Надпісы на плакатах рабілі алюзіі на розныя выказванні Мядзведзева, які прыбыў у Бурацію з візітам. Гэтак расейскі прэмʼер у канцы траўня на сустрэчы з пенсіянерамі ў Крыме, адказваючы на пытанне аб індэксацыі пенсіяў, сказаў, што грошай няма і параіў ім «трымацца», пажадаўшы добрага настрою.

У пачатку жніўня прэмʼер Расеі на сустрэчы з выкладчыкамі параіў маладым настаўнікам, якіх не задавальняюць іх зарплаты, ісці ў бізнес. Сучасны выкладчык, казаў ён, «здольны не толькі атрымліваць тую заработную плату, якая яму прызначана паводле службовага раскладу, але і неяк яшчэ нешта зарабіць».

МЯ, паводле arigus-tv.ru

Стужка навінаў