У рэйтынгу «Forbes» «Белавія» апынулася вышэй за «KLM» ды «Lufthansa»


Расейскі «Forbes» склаў рэйтынг замежных авіяперавозчыкаў, якія выконваюць рэйсы ў Расею.

Вядомыя кампаніі як «KLM» ды «Lufthansa» занялі ніжэйшыя пазіцыі ў параўнанні з беларускім авіяперавозчыкам.

Увогуле «Белавія» заняла другое месца, на першым месцы – «Emirates».

Як ацэньвалі

Сэрвіс у расейскім небе, які прадастаўляюць замежныя кампаніі, цягам некалькіх месяцаў вывучалі эксперты агенцтва «Авиапорт». Пад выглядам «таемных пасажыраў» эксперты агенцтва праверылі ўзровень абслугоўвання авіякампаніяў ад набыцця квітка да выхаду з самалёту пасля пералёту.

Тарыфную палітыку спецыяльна для «Forbes» прааналізаваў метапашукавік «Aviasales».

Да вынікаў назіранняў дадалі яшчэ адзін важны сэрвісны складнік – пунктуальнасць (крыніца статыстыкі па замежных авіякампаніях – flightstats.com).

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «Forbes»

Стужка навінаў