У Рэчыцы праз падлеткаў з муляжом гранаты эвакуяваныя 500 школьнікаў


Прадмет, падобны да ручной гранаты, пабачыў чуйны аўтамабіліст – у юнакоў, якія круціліся ля рэчыцкай школы № 4.

Мужчына спыніўся, адабраў «выбухова небяспечны прадмет» і выклікаў міліцыю. Праз выклік праваахоўнікаў са школы эвакуявалі паўтысячы навучэнцаў. Сапёрна-піратэхнічная служба вызначыла, што падазроны прадмет усяго толькі балванка. Хлопец, які прынес муляж, і двое ягоных сяброў збеглі з месца здарэння.

Праз некалькі гадзінаў школа вярнулася да нармальнага рэжыму працы, а руплівы мужчына атрымаў падзяку ад працаўнікоў РАУС.

ДР, belsat.eu паводле dneprovec.by

Глядзі таксама
Каментары