У разгоне антыкарупцыйнай акцыі ў Маскве ўдзельнічаў былы кіраўнік украінскага «Беркуту»


Экс-камандзір палка спецыяльнага прызначэння «Беркут» МУС Украіны Сяргей Кусюк удзельнічаў у разгоне на Цвярской. Ён быў у форме АМАПу і аддаваў указанні па рацыі. Кусюка сфатаграфаваў карэспандэнт «Дажджу».

Тэлеканал аправіў афіцыйны запыт у Цэнтральнае рэгіянальнае камандаванне Расгвардыі, але адказу не атрымаў.

Сяргей Кусюк збег у Крым разам з прадстаўнікамі данецкага «Беркуту». З 2015 года Кусюк знаходзіцца ў вышуку Генеральнай пракуратурай Украіны. У ведамстве лічаць, што 30 лістапада 2013 года Кусюк кіраваў разгонам Еўрамайдана.

«Беркутаўцы» расстрэльвалі актывістаў Рэвалюцыі годнасці, у тым ліку беларуса Міхася Жызнеўскага. Байцы спецпадраздзялення таксама збівалі нашых журналістаў, якія здымалі Аўтамайдан у Чаркасах. Многія з іх цяпер хаваюцца ў Расеі і акупаваным Крыме.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў